Официальный сайт футбольного клуба «Ислочь»
6.1.2021 18:19

Mікалай Януш: «Жадаю «Іслачы» развівацца і далей»

На сваёй старонцы ў інстаграм нападаючы развітаўся з клубам.


– Паважаныя сябры. З вялікім шкадаваннем я прыняў рашэнне пакінуць «Іслач». Мне хочацца выразіць падзяку ўсім з кім давялося працаваць на працягу гэтага года! Кіраўніцтву і трэнерам за тое, што аказалі давер і паклікалі да сябе ў каманду! Усіх гульцоў за тое, што нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча яны паказвалі прафесійныя адносіны да сваёй справы! У сувязі з гэтым я магу сказаць, што Іслач-2020 самая прафесійная каманда за ўсе 20 год маёй кар´еры!

Дзякуй вам хлопцы, што такімі адносінамі захоўвалі ў мяне матывацыю добра гуляць і імкнуцца не падвесці вас! Спадзяюся, што мне атрымалася гэта зрабіць! Наша клюбная медыцына гэта: лекар Генадзіч, масажысты Алегавіч і Іванавіч. Генадзіч лячыў нас сваім спакоем, другіх магчымасьцяў у яго не было. Так як я зусім не раблю масаж, то Алегавіч для мяне гэта майстар чаю, а Іванавіч дзіджэй у раздявальне (хаця музыку выбіраў так сабе, заўсёды з ім спрачаўся на гэтую тэму). Дзякуй вам за пазітыўны настрой! Барсукоў Мікалай. Адміністратар. У такім клубе, як «Іслач», гэта больш, чым проста адміністратар, гэта чалавек, які ўсё ведае і за ўсё адказвае. Няма аніводнага пытання, якое ён бы не вырашыў, нават у сітуацыі абмежаванных магчымасьцяў! Дзякуй табе Мікалай за цёплыя адносіны наогул да ўсіх гульцоў!

Ну і канешне выражаю падзяку ўсім прыхільнікам «Іслачы». Іх мала, але яны вельмі шчырыя, добрыя і прыемныя людзі! Вашу падтрымку мы адчувалі на ўсіх гульнях! Жадаю «Іслачы» развівацца і далей! І стаць у будучыні моцным клубам!

Фота: Анатоль Рэдзін

Крыніца: інстаграм Мікалая Януша

ПОДЕЛИТЬСЯ
ОФИЦИАЛЬНЫЕ ПАРТНЕРЫ
Беларусбанк-Высшая лига ООО «Хёндэ АвтоГрад» Предприятие «Вторичный щебень» Страховая компания «Белгосстрах» Юридический офис «Лещинский-Смольский» Производитель экипировки «JOMA» Радио «Би-Эй» Атлант-М Град Дарида Евроопт Viber PAZ Букмекерская компания FavBet Барбершоп «Bercut» Parad Avto ШАТЕ-М Armtek Страховая компания «Ингосстрах»